You are viewing [info]foozz's journal

Wed, Oct. 28th, 2009, 01:23 pm
Кавёр!

Дызайнэр Віталь VitaminV Дзегцяроў намаляваў нам вокладку для альбому. http://band-a.com/content/vokladka
Нам вельмі падабаецца. А вам?

Mon, Oct. 12th, 2009, 12:43 pm
Band_A на "Тузіне". галасуем!

Песня "Пазітывы" з новага альбома гурта Band_A - у чарговым туры галасаваньня на "Тузіне гітоў". Еслі не чужды отвага і честь) - твой голас кожны дзень патрэбны тут: http://music.fromby.net/chart/

Тым больш што экспэртам Тузіна выбралі... Дзіму Калдуна


фотачка [info]da-bu

Wed, Sep. 23rd, 2009, 04:27 pm
Альбом Band_A "Пазітывы" (2009)

Гурт Band_A вырашыў не чакаць афіцыйнага выхаду альбому на CD і выклаў mp3-версію на сваім сайце. Качаем на http://band-a.com/audio


Thu, Apr. 23rd, 2009, 05:51 pm
НЕ МАЁ

а так адпавядае майму стану!!!!!!!!!!!
(клік на малюнак!)


Mon, Mar. 16th, 2009, 11:22 am
В МИНСКЕ ЗАПРЕТИЛИ КУРИТЬ В ЗАДУ

паведамляе газэта "Камсамольская праўда".


У адной з цэнтральных беларускіх газэтаў у часы Сталіна таксама былі праблемы з карэктарамі. Скончыліся яны адразу пасьля таго, як на першай паласе выйшаў матэрыял пра юбілей "ацца народаў", і пад фоткай красаваўся надпіс: "Народны хор выкаКаў песьню пра І.В. Сталіна". Рэшткі калектыву, якія выжылі пасьля гэтага выпадку, усё астатняе жыцьцё пісалі без памылак.

Tue, Mar. 10th, 2009, 12:40 pm
АПОШНІ БЕЛАРУС?



Адзін з былых супрацоўнікаў амбасады Францыі ў РБ выдаў кнігу   "Le crépuscule de Yakoub". Раман, як паведамляе аўтар у лісьце-рассылцы, "наўпрост зьвязаны зь Беларусіяй" (аўтар ужывае састарэлую назву la Biélorussie замест Belаrus ). У вельмі цьмяным апісаньні на сайце выдаўца кідаецца ў вочы, што галоўнага героя клічуць Якуб Конан (наколькі я памятаю, адзін з герояў Монтэ Касіна) і што ён, Якуб,  аказваецца, "le dernier Biélorusse" ("апошні беларус"). Як гэта разумець, пакуль няясна.

Дарэчы, аўтар падпісаў кнігу псэўданімам
Edgar HATZFELD, але рассылку зрабіў ад сапраўднага імя). А назву раману  можна перакласьці як "Прыцемкі Якуба". 

Tue, Mar. 3rd, 2009, 04:13 pm
НА БЕЛАРУСКІ "ОСКАР" ПРЫЕХАЎ ЧАЛАВЕК-КАМЭРА!

Гэтае сэнсацыйнае фота   Маркетынг.бай разьмясьціў цэлых 2 разы. А як бы ацаніў герой кадру - паважаны апэратар - столь арыгінальную кампазыцыю?




Wed, Dec. 31st, 2008, 01:22 am
ПАВІНШУЙСЯ І ПАВІНШУЙ СЯБРОЎ

Паштоўка ад 34 multimedia magazine,
(BY) http://34mag.net/card_by.html
(ENG) http://34mag.net/card_en.html

А таксама набор шпалераў на ўвесь Новы год!
http://34mag.net/

Усіх са сьвятамі. Хаааалігоў!!!

Mon, Dec. 22nd, 2008, 03:56 pm
БЕЛЬМЫ. ІНФО

Ну вось скажыце мне, хто ў здаровым розуме, як той казаў, ды пры добрай памяці дапёр зарэгістраваць інтэрнэт-рэсурс "МЫ" пад даменным імём
БЕЛЬМЫ.ІНФО
???
Цяпер, для поўнай яснасьці, гэтым людзям застаецца толькі адчыніць тэматычны падразьдзел 
www.zalili.belmy.info

10 most recent